5 траўня 2024, Нядзеля, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ: «Жлобінскі тэрарыст» апынуўся радыкальным ісламістам

42
КДБ: «Жлобінскі тэрарыст» апынуўся радыкальным ісламістам

Сумеснай аператыўна-следчай групай КДБ і Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна, які спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў Жлобіне.

24 мая каля 12.00 супрацоўнікамі МУС на месцы здзяйснення злачынства быў затрыманы мужчына, які ў масцы з надпісам на арабскай мове і з ужываннем ёмістасцяў з запальнай сумессю і самаробнай выбухной прыладай, магутнасцю каля 5 кг у трацілавым эквіваленце, спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў падпаддзялення міліцыі па месцы іх дыслакацыі, піша БелаПАН.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі, 1 чэрвеня затрыманаму было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, якое кваліфікуюцца па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 КК (замах на здзяйсненне акту тэрарызма).

У паведамленні гаворыцца, што вынікі неадкладных следчых дзеянняў і апытання пацвердзілі прыхільнасць абвінавачанага ідэям радыкальнага ісламізму. Паводле яго, асноўнай мэтай здзяйснення тэракту было запужванне насельніцтва і імкненне адпомсціць органам міліцыі.

Следствам у ліку іншых прапрацоўваецца версія, што супрацьпраўныя дзеянні абвінавачанага могуць з'яўляцца адказам на спыненне праваахоўнымі органамі шэрагу каналаў нелегальнай міграцыі з краін з тэрарыстычнай актыўнасцю ў Еўропу і затрыманне асоб, якія маюць дачыненне да іх арганізацыі. Працягваецца пошук сувязяў грамадзяніна з арганізаванымі злачыннымі групамі, у тым ліку трансмежавымі групамі радыкальнага ісламісцкага толку.

Паводле яго, самаробнае выбуховае прыстасаванне зрабіў самастойна, на аснове інфармацыі, якую запазычыў на інтэрнэт-сайтах радыкальнай скіраванасці. Абвінавачаны растлумачыў, што ў СВП дзеля ўзмацнення эфекту паражэння былі дададзеныя цвікі. У цяперашні час прылада праходзіць экспертызу ў Дзяржаўным экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС Беларусі, праводзіцца псіхіятрычная экспертыза абвінавачанага.

Грамадзянства, месца нараджэння, месца жыхарства, узрост абвінавачанага пакуль не паведамляюцца, сказаў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч. Вядома толькі, што гэта малады чалавек.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках