16 траўня 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Васільеў выйшаў на волю ў дзень нараджэння (Фота)

10

7 чэрвеня, у свой дзень нараджэння, актывіст «Маладога Фронту» Раман Васільеў нарэшце выйшаў на волю.

За апошні год Раман Васільеў правёў на Акрэсціна 95 сутак, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Верагодна, што Рамана і іншых актывістаў не выпускалі з турмы, каб не дапусціць іх магчымай актыўнасці падчас прыезду Пуціна ў Беларусь. Разам з Васільевым на Акрэсціна адбывалі пакаранне некалькі нацбалаў, а таксама вядомы па плакаце «Мусорок» Іван Амельчанка, якога таксама ў свой час не выпусцілі з сутак.

Сустракаць Рамана Васільева прыйшло больш за дзесяць чалавек: ягоная маці, паплечнікі, журналісты і проста неабыякавыя людзі. Ад іх ён атрымаў салодкія падарункі, а актывістка партыі КХП-БНФ 65-гадовая Ніна Багінская падарыла Раману букет рамонкаў, перавязаны бел-чырвона-белай стужкай.

Раман Васільеў з'яўляецца апошнім з нявызваленых перад візітам Пуціна маладафронтаўцаў. Ён адседзеў запар 24 сутак, а да гэтага юнак прабыў на волі тры дні пасля арышту ў дзень «Чарнобыльскага шляху».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках