19 траўня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіна Беларусь: Вялікае княства Літоўскае

23
Краіна Беларусь: Вялікае княства Літоўскае

Выйшла з друку кніга пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча «Вялікае княства Літоўскае».

Гэта 400 старонак гісторыі і болей за 2000 фатаздымкаў, некаторыя з якіх беларускія чытачы ніколі не бачылі.

Новая кніга — ідэйны працяг знакамітай «Краіны Беларусь», якая дарэшты раскупілася, паведамляе «Наша Ніва».

Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства» — сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славянаў на беларускіх землях, а сканчаецца сённяшнім жыццём беларусаў.

«Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. — пішуць аўтары. — Кніга знаёміць з жыццём і побытам, вайсковымі перамогамі і культурнымі дасягненьнямі продкаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што найменьні «Літва» і «ліцвіны» на працягу некалькіх стагодзьдзяў былі назовамі Беларусі і беларусаў».

Арлоў і Герасімовіч інтрыгоўна абяцаюць, што кніга зможа зламаць пэўныя гістарычныя стэрэатыпы, а некаторыя звесткі стануць для чытачоў сапраўднай сенсацыяй. Наклад кнігі — 5000 асобнікаў. Набыць «Вялікае княства» можна ў «Акадэмкнізе», яе кошт — 350 тысяч рублёў, што для выдання такога кшталту, зусім нядорага.

І яшчэ адна сенсацыя ад Арлова і Герасімовіча: другое дапоўненае выданне кнігі «Краіна Беларусь» выйшла накладам у 3000 асобнікаў і таксама вось-вось з’явіцца ў крамах.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках