6 траўня 2024, панядзелак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афганістане разбіўся верталёт з беларускім экіпажам

14
У Афганістане разбіўся верталёт з беларускім экіпажам

Верталёт Мі-8МТВ з расейска-беларускім экіпажам пацярпеў крушэнне ў Афганістане.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў авіятранспартнай галіне, інцыдэнт адбыўся яшчэ на мінулым тыдні. Аднак вядома аб ім стала толькі ў аўторак.

Паводле слоў крыніцы, пры пасадцы ў 60 кіламетрах ад Кандагара верталёт закрануў агароджу і паваліўся з вышыні ў некалькі метраў. У выніку загінуў бортмеханік - грамадзянін Расеі, які пры ўдары выпаў з верталёта. Камандзір паветранага судна (грамадзянін Беларусі) і другі пілот (расеец) былі дастаўлены ў клініку Кабула, а затым перавезены ў апёкавы цэнтр у Краснадары.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў Андрэй Казлоўскі, генеральны дырэктар ААТ НВК «ПАНХ», супрацоўнікамі якога з'яўляліся члены экіпажа Мі-8.

Верталёт быў зарэгістраваны ў Гвінеі. Ён дастаўляў ваду для амерыканскай ваеннай базы, размешчанай пад Кандагарам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках