Выкуплены Статут ВКЛ пакажуць ужо ў жніўні
25- 13.07.2012, 13:48
Убачыць яго можна будзе ў экспазіцыі музея гісторыі Магілёва.
Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. Паводле яго слоў, зараз ідзе мантаж спецыяльнай вітрыны для рарытэтнай кнігі:
Бацюкоў: «Я ўжо з'ездзіў у Маскву, заплаціў за вітрыну з сістэмай клімат-кантролю. І на працягу трох тыдняў будзе выконвацца гэта вітрына. Пасля чаго мы яе прывязем ў Магілёў і выставім Статут. Кніга будзе раскрыта на той старонцы, дзе ёсць слова «беларускі».
Нагадаем, што грошы на ўнікальнае выданне збіралі ўсёй Беларуссю - 15 тысяч даляраў сабралі грамадзяне, а 30000 дала кампанія «Альпары». У Беларусі гэта адзіны арыгінальны экзэмплярСтатута ВКЛ 1588 года.