18 траўня 2024, Субота, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры дні пяцёра менчукоў пакончылі з сабой

73
За тры дні пяцёра менчукоў пакончылі з сабой

15 ліпеня ў сваёй кватэры дома на вуліцы Громава ў Маскоўскім раёне Менска мёртвай была знойдзена студэнтка другога курса аднаго са сталічных каледжаў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў.

Паводле папярэдняй версіі смерць 18-гадовай дзяўчыны наступіла ад медыкаментознага атручвання.

Усяго, паводле слоў Сяргея Балашова, за пятніцу-нядзелю ў Менску пяць чалавек скончылі жыццё самагубствам.

Так, 13 ліпеня з балкона 8-га паверха дома на вуліцы Герасіменкі ў Завадскім раёне выкінулася пенсіянерка 1933 года нараджэння.

У гэты ж дзень мужчына 1956 года нараджэння ў сваёй кватэры дома на вуліцы Кальцова ў Савецкім раёне застрэліўся з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы.

14 ліпеня з балкона 7-га паверха дома на вуліцы Сяліцкага ў Завадскім раёне выкінулася жанчына 1958 года нараджэння.

15 ліпеня ў гаражы прыватнага домаўладання па завулку Лошыцкаму ў пятлі была знойдзена яго гаспадыня 1951 года нараджэння.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках