14 траўня 2024, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прэсбол» выйграў суд у Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва

8
«Прэсбол» выйграў суд у Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва

Суд Цэнтральнага раёна Менска адмовіў у задавальненні пазоўных патрабаванняў установы «Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва» да ТАА «Прессбол-91» аб абароне дзелавой рэпутацыі.

Пазоўнік аспрэчваў шматлікія звесткі, апублікаваныя ў артыкулах журналіста Барыса Тасмана «Алімпійскі апоўзень айчыннага спорта» (N 75 ад 2012/05/25) і «Вяртанне Івана Ціхана» (N 76 ад 2012/05/29), піша «Прэсбол».

Газета не раз прапаноўвала дырэктару НАДА Аляксандру Ванхадле свае старонкі для адлюстравання пункту гледжання агенцтва.

Суддзя ў ходзе працэсу неаднаразова заклікаў бакі на гэтай аснове прыйсці да міравога пагаднення, аднак пазоўнік быў настроены ваяўніча. І ў выніку прайграў.

Суд не задаволіў ні адну са шматлікіх прэтэнзій НАДА да газеты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках