29 красавiка 2024, панядзелак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да рэдактара незалежнага сайта прыйшлі з ператрусам

1
Да рэдактара незалежнага сайта прыйшлі з ператрусам

Актывіст аршанскай моладзевай супольнасці «Саюз» Ігар Казмерчак паспеў паведаміць па тэлефоне, што да яго прыйшлі міліцыянты, каб правесці агляд у кватэры.

Гэта нібыта звязана з дзейнасцю незалежнага сайта www.orsha.eu. Пакуль Ігар Казмірчук не адказвае на званкі. Да яго паехалі мясцовыя праваабаронцы і актывісты, перадае «Радыё Свабода».

Сайт orsha.eu існуе ўжо некалькі гадоў, на ім публікуюцца навіны рэгіёну, у тым ліку і аб ініцыятыве мясцовых дэмакратычных актывістаў і апазіцыянераў, а таксама моладзевай арганізацыі «Саюз».

Сярод іх - навіны пра збор матэрыялаў, звязаных з месцам расстрэла ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы «Кабыляцкая гара», аб запланаваным пікеце ў падтрымку Алеся Бяляцкага, апытанне «Што вы будзеце рабіць у дзень «выбараў» 23 верасня?»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках