18 траўня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На новую рэзідэнцыю дыктатара выдзелілі яшчэ 50 мільярдаў рублёў

21

На загадкавую будоўлю каля «БелЭкспа» з бюджэту дадаткова выдзелена 50 мільярдаў рублёў.

У бюджэце Менска знойдзены дадатковыя грошы на рэалізацыю сталічнай інвестыцыйнай праграмы, паведамляе сёння газета «Минский курьер». Гаворка ідзе пра суму ў 720 млрд рублёў.

У прыватнасці, на будаўніцтва «Чыжоўка-Арэны» дадаткова будзе накіравана 138.8 млрд рублёў, 20 млрд пойдуць на новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 50 млрд - на рэканструкцыю «Белэкспа». Аквапарку на пр. Пераможцаў вылучаць 30 млрд рублёў. Яшчэ 17 млрд спатрэбіцца на рэстаўрацыйныя работы ў гістарычным цэнтры Менска. Значную суму накіруюць на падаўжэнне першай лініі метрапалітэна - 110 млрд рублёў, яшчэ 32 млрд - на будаўніцтва тралейбуснай лініі на вул. Сухараўскай.

Павялічана бюджэтнае фінансаванне і адной з самых засакрэчаных менскіх будоўляў - побач з «БелЭкспа». Сюды, як удакладняе «Минск-Новости», накіруюць дадаткова 50 млрд рублёў. Афіцыйна аб'ект праходзіць як «Адміністрацыйны будынак на тэрыторыі ў межах вул. Арлоўская - пр. Пераможцаў - р. Свіслач». Інфармацыі пра яго няшмат, журналістаў на будпляцоўку не пускаюць. Па чутках, будуецца новая рэзідэнцыя беларускага кіраўніка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках