10 траўня 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па факце падзення крана распачалі крымінальную справу (Фота)

6

У Менску распачата крымінальная справа па факце падзення стралы вежавага крана, у выніку чаго трое рабочых атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«Маскоўскім раённым аддзелам (Менска) Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 303 КК па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, якія прывялі па неасцярожнасці да прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Менску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, у ходзе папярэдніх следчых дзеянняў устаноўлена, што пры мантажы вежавага крана на аб'екце па пр-це Дзяржынскага, 104 адбылося падзенне стралы з сяміметровай вышыні, у выніку чаго трое рабочых, якія праводзілі мантажныя работы і знаходзіліся на страле, атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Двое з іх былі дастаўленыя ў БСМП, трэці змешчаны ў рэанімацыю 9-й ГКБ у стане комы.

Расследуюцца ўсе абставіны здарэння. Прызначаныя адпаведныя экспертызы, сказаў А.Герасімаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках