17 траўня 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя закрыла мяжу з Сірыяй

2
Турцыя закрыла мяжу з Сірыяй

Турцыя ў сераду закрывае ўсе памежныя пункты з Сірыяй.

Пра гэта паведаміў турэцкі міністр па справах мытні Хаяці Языджы.

«З сённяшняга дня ўсе КПП на мяжы з Сірыяй зачыняюцца», - цытуе міністра тэлекампанія NTV.

У нядзелю іранскія СМІ інфармавалі, што ўлады Турцыі ўсталявалі на мяжы з Сірыяй ракеты класа «зямля-паветра», пішуць «Аргументы и факты».

У пятніцу стала вядома, што кіраўніцтва Турцыі ў апошні момант адмяніла рашэнне аб паветранай атаке супраць Сірыі ў адплату за свой збіты выведвальны самалёт Phantom F-4. Па дадзеных турэцкага выдання Sabah, туркі не вырашыліся бамбаваць сірыйцаў у тым ліку з-за таго, што яны «дрэнна знаёмыя з расейскімі сістэмамі СПА, якія стаяць на ўзбраенні Сірыі». Акрамя таго, туркам перашкаджала адсутнасць дакладнай інфармацыі аб тым, як менавіта быў збіты Phantom.

Нагадаем, што 22 чэрвеня сірыйская СПА збіла турэцкі самалёт-выведнік RF-4E, створаны на базе знішчальніка F-4 Phantom.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках