20 траўня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы вітаюць выключэнне Стэфановіча са спісу невыязных

5
Праваабаронцы вітаюць выключэнне Стэфановіча са спісу невыязных

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў вітае рашэнне беларускіх улад дазволіць Валянціну Стэфановічу выезд з краіны.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, суд Цэнтральнага раёна Менска разглядаў скаргу намесніка кіраўніка ПЦ «Вясна» Валянціна Стэфановіча на дзеянні Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў, якія ўнеслі яго ў «чорны спіс». Падчас судовага пасяджэння кіраўнік аддзела міграцыі Дэпартамента па грамадзянстве МУС Аляксей Бягун падаў афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць выключэнне Стэфановіча са спісаў невыязных.

Праваабаронцу забаранілі выезд з краіны 27 сакавіка. Яго затрымалі на памежным пераходзе «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы.

Абсерваторыя па абароне журналістаў - сумесная праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў і Міжнароднай федэрацыі праў чалавека - вітае рашэнне аб вяртанні праваабаронцу права на свабоднае перамяшчэнне, гаворыцца ў афіцыйнай заяве (пераклад - charter97.org).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках