8 траўня 2024, Серада, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэзерціра знайшлі праз 18 гадоў

25
Дэзерціра знайшлі праз 18 гадоў

У дачыненні да жыхара Шчучынскага раёна ўзбудзілі крымінальную справу за тое, што ён дэзерціраваў з войска 18 гадоў таму.

Увесь гэты час падазраваны знаходзіўся ў вышуку, піша «Вячэрні Гродна».

Хлопец служыў у вайсковай частцы ў Ваўкавыскім раёне. Сёння ў Следчым Камітэце па Гродзенскай вобласці разглядаюць версію пра тое, што «тэрміновік» збег з-за нестатутных адносін на месцы службы. Было ўстаноўлена, што мужчына спачатку хаваўся ў Расеі, у апошні час пражываў у Беларусі з грамадзянскай жонкай. Самавольнае астаўленне службы караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў (ч.1 арт. 446 «дэзерцірства» КК РБ). У Гродзенскай вобласці зарэгістравана яшчэ два выпадкі дэзертырства, у якіх месцазнаходжанне ўцекачоў пакуль не ўстаноўлена.

За шэсць месяцаў гэтага года Упраўленнем Следчага Камітэта па Гродзенскай вобласці адноўлена расследаванне па 400 крымiнальных справах, 65 падобных спраў перададзеныя ў суд.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках