17 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына запісалася ў салдаты

80
Ярмошына запісалася ў салдаты

І абвінаваціла Лазавіка ў парушэнні субардынацыі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла 27 ліпеня журналістам, што не будзе выказваць сваё меркаванне адносна рашэння кіраўніцтва краіны запрасіць для назірання за «выбарамі» місію БДІПЧ АБСЕ, паведамляе БелаПАН.

«Я не маю права выказваць сваё меркаванне па гэтым пытанні. Мы - салдаты Радзімы. Калі яна скажа, што прыезд назіральнікаў карысны для краіны, то ЦВК будзе выконваць гэтае рашэнне», - заявіла Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янез Ленарчыч «быў шакаваны» нядаўнімі выказваннямі сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка. «Ён не чакаў такога парушэння субардынацыі», - адзначыла яна.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што яго можна «запісаць у апазіцыянеры», але ён «ўнутрана не згодны з запрашэннем місіі назіральнікаў ад АБСЕ». Лазавік заявіў, што «зняверыўся ў аб'ектыўнасці заключэнняў місіі АБСЕ».

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках