17 траўня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне на Акрэсціна

13
Актывістка скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне на Акрэсціна

Актывістка Варвара Красуцкая накіравала ў Пракуратуру горада Менска скаргу на ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна.

Апазіцыянерка лічыць, што ўмовы ўтрымання ў гэтай установе парушаюць артыкулы 7 і 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах «Забарона катаванняў або жорсткага бесчалавечнага або зневажаючага чалавечую годнасць абыходжання або пакарання», паведамляе сайт protivpytok.org.

18 ліпеня 2012 каля 18.00 у раёне плошчы Кастрычніцкая Варвару Красуцкую, на якой была майка з партрэтам праваабаронца Алеся Бяляцкага, затрымалі двое людзей у цывільным. Пасля чаго яе даставілі ва УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Менска, дзе склалі пратакол па арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Затым яе прывезлі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама па адрасе г. Менск, 1-й зав. Акрэсціна, 36.

У скарзе Красуцкая паказвае на поўную адсутнасць мэблі ў камеры, адсутнасць вентыляцыі, адсутнасць асобнага спальнага месца і пасцельнай бялізны, нездавальняючы санітарна-гігіенічны стан камеры, недастатковае асвятленне, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі, нявыдача гігіенічных прылад. Яна сцвярджае, што гэтыя і іншыя парушэнні зневажаюць чалавечую годнасць, з'яўляюцца парушэннем беларускага заканадаўства, а таксама міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе Рэспублікай Беларусь.

Акрамя таго, Красуцкая лічыць, што такія ўмовы ствараюцца наўмысна, каб прыгнясці волю ў чалавека, які патрапіў туды.

«У судзе я вымушана была прызнаць віну, таму што ўмовы ўтрымання ў ЦІП жахлівыя, а суддзя пры прызнанні віны паабяцаў даць штраф. Тут спрацаваў інстынкт самазахавання», - сказала Варвара Красуцкая.

Варвара Красуцкая просіць прызнаць дзеянні дзяржаўнага органа, які ўчыніў над ёй бесчалавечнае, зневажаючае чалавечую годнасць абыходжанне, неправамернымі, а таксама зачыніць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для прывядзення яго ўмоў утрымання ў адпаведнасці з мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі ААН.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках