19 траўня 2024, Нядзеля, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Асад можа схавацца ў Беларусі

113
«Коммерсант»: Асад можа схавацца ў Беларусі

Лукашэнка чакае яго.

У апублікаваным 3 ліпеня інтэрв’ю турэцкай газеце Cumhuriyet намінальны прэзідэнт Сірыі Башар Асад упершыню ясна заявіў, што гатовы сысці, калі пераканаецца, што гэты крок прывядзе да ўрэгулявання ўзброенага канфлікту з апазіцыяй, адзначае расейскае выданне «Коммерсантъ».

Як піша газета, Масква можа ўгаварыць Менск даць прытулак Асаду у выпадку яго сыходу з паста. Такое меркаванне ў інтэрв’ю выказаў старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра міжнароднай бяспекі Інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін Расейскай акадэміі навук Уладзімір Сотнікаў.

Пра тое, што заходнія краіны і перадусім ЗША чыняць актыўныя спробы пераканаць Маскву забраць да сябе сірыйскага лідэра і даць яму палітычнае сховішча, «Коммерсанту» паведаміла «інфармаваная крыніца»у расійскіх дыпламатычных колах. Паводле яго словаў, гэты факт цалкам дэзавуюе распаўсюджанную ў апошні час у заходніх СМІ інфармацыю пра тое, што Расея вырашыла даць Башару Асаду палітычнае сховішча і што ён ужо ці ледзь не ўсе свае накапленні перавёў у РФ. «У нас планаў забіраць Асада не было і няма», - сказаў суразмоўца.

«Масква можа даць Асаду палітычнае сховішча, калі зразумее, што Захад не гатовы даць сірыйскаму лідэру і яго сям’і гарантыі бяспекі», - заявіў Уладзімір Сотнікаў. Ён не выключае, што  Масква «правядзе перамовы з Беларуссю і, каб лішні раз не раздражняць грамадскую думку на Захадзе, угаворыць Менск даць прытулак Асаду – Лукашэнка да гэтага цалкам гатовы».

У красавіку 2010 года сховішча ў Беларусі па прапанове Лукашэнкі атрымаў скінуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў. У жніўні-верасні 2011 года распаўсюджвалася інфармацыя, што Беларусь у якасці сховішча абраў лівійскі лідэр Муамар Кадафі, аднак яна не атрымала афіцыйнага пацверджання, а сам дыктатар быў забіты ў сябе на радзіме.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках