3 траўня 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзнага актывіста зноў не пускаюць на працоўнае месца

6
Прафсаюзнага актывіста зноў не пускаюць на працоўнае месца

5 ліпеня старшыня ячэйкі Незалежнага прафсаюза Беларускага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавальков зноў не трапіў на сваё працоўнае месца.

Ён працуе ў офісе аб'яднання, які знаходзіцца ў будынку кіраўніцтва завода, перадае «Радыё Свабода».

Паводле словаў актывіста, разблакаваны 29 чэрвеня сталы пропуск на прадпрыемства сёння не спрацаваў, а разавы яму адмовіліся выдаваць.

Кавалькоў звярнуўся ў суд, каб адміністрацыю завода вымусілі выканаць судовую пастанову ад 8 чэрвеня. Ім суддзя Бабруйскага суда Тамара Карпоўская абавязала кіраўніцтва завода разблакаваць Кавалькову сталы пропуск.

«Сёння ад начальніка бяспекі рэжыму прагучаў адказ, што 29-го мы табе пропуск разблакавалі і выканалі патрабаванне суда. Сказаў, што пропуск нібы зламаны і трэба пісаць заяву. Я напісаў заяву на новы пропуск. На пытанне, калі разгледзяць яго, мне адказалі, што «гэта наша справа». Часовы і разавы пропуск мне адмовіўся выпісваць. То бок ігнаруецца развязак суда цалкам. Я напісаў заяву ў суд на прымусовае выкананне яго пастановы. Але гэта зойме, зразумела, пэўны час. Дзеянні адміністрацыі - гэта спроба не даць мне працаваць як кіраўніку прафсаюзнай арганізацыі», - заяўляе Міхаіл Кавалькоў.

Як сцвярджае актывіст, нядопуск яго на прадпрыемства суддзя Карпоўская ў матывавальнай частцы прысуду кваліфікавала як дыскрымінацыю па прафсаюзнай прыкмеце.

У завадской службе бяспекі рэжыму на прэтэнзіі Міхаіла Кавалькова адрэагавалі так:

«Паводле пастановы суда, рашэннем па заводзе пропуск яму быў разблакаваны. У пятніцу пропуск спрацаваў, а сёння - не. Узялі ў яго заяву на замену пропуску. Ён настойліва патрабаваў яе падпісаць і замяніць пропуск. Вы ж пагадзіцеся, падпісаць «на спіне» і ў кабінеце - дзве розныя рэчы. На што яго памяняць, калі ў нас працэдура пэўная ёсць? Мы рашэнне суда выканалі. За разавым пропускам ён сёння не звяртаўся».

1 ліпеня скончыўся тэрмін дзеяння арэнды памяшкання, якое незалежны прафсаюз выкарыстоўвае як офіс. Адміністрацыя настойвае, каб аб'яднанне яго пакінула. Прапаноўваецца іншае памяшканне, адкуль няма праходу на тэрыторыю прадпрыемства. Пытанне з офісам аддзялення цяпер разбіраецца ў абласным гаспадарчым судзе.

Міхаіл Кавалькоў - вызвалены працаўнік незалежнага прафсаюзу. У лістападзе 2011 года гэты прафсаюз сабраў больш тысячы подпісаў працаўнікоў завода пад патрабаваннем павялічыць зарплату ўдвая. Пасля гэтага ў Кавалькова, як ён сцвярджае, і пачаліся праблемы з праходам на завод. Пазней - і з офісам арганізацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках