2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разбор «мядзведжых палётаў» пачаўся (Фота)

307
Разбор «мядзведжых палётаў» пачаўся (Фота)

Войска знайшло крайніх у бяскарным пралёце беларускай мяжы шведскага самалёта.

Адказнасць за своечасовае выяўленне нізкалётных паветраных мэт, а значыць і ахову паветраных меж радзімы ў рэгіёне, дзе шведскія лётчыкі перасеклі літоўска-беларускую мяжу, нясе в/ч 25887.

Як паведаміла крыніца сайта nash-dom.info з вайсковага асяроддзя, адразу пасля публікацыі першых паведамленняў у частку наляцелі з праверкай.

У лясах пад Смаргонню каля 50 чалавек на пастах вядуць візуальнае назіранне. Як апынулася, пасты не былі абсталяваны неабходнай тэхнікай: у салдат не было нават бінокляў. Вайскоўцаў, якія ў дзень пралёта шведскага самалёта знаходзіліся на дзяжурстве, пагражаюць аддаць ваеннаму трыбуналу. Праверку вядуць супрацоўнікі КДБ і ваеннай пракуратуры. Усе вайскоўцы пішуць тлумачальныя.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю дэсант плюшавых мішак з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй.

Напісаць каментар 307

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках