26 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Сурапін: Сын паказаў рэальныя «дзіры» у СПА

18
Андрэй Сурапін: Сын паказаў рэальныя «дзіры» у СПА

Кадравыя перастаноўкі, учыненыя Лукашэнкам у памежным і абаронным ведамствах, пакуль не адбіліся на лёсе арыштаваных Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.

Андрэй Сурапін, бацька Антона, усё ж спадзяецца, што прызнанне факту парушэння паветранай прасторы шведскім лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня паскорыць вызваленне падазраваных, перадае «Радыё Свабода».

«Перш за ўсё, ужо добра, што ў справе Антона хоць нешта зрушылася з месца, гэта ўжо трохі радуе. Таму спадзяюся, што для яго павінна ўсё ж нешта змяніцца ў лепшы бок - раз афіцыйна прызналі факт перасячэння мяжы. Па крайняй меры, калі там адэкватныя людзі, то яны павінны выпусціць яго, таму што чалавек паказаў ім рэальныя дзіркі ў паветранай прасторы, не выдаткаваўшы ні адной капейкі бюджэтных сродкаў. Паказаў, вядома, ускосна, так ён жа не ведаў, што гэты самалёт нелегальна лётае над Беларуссю, проста апублікаваў на сваім сайце фатаграфіі. І толькі потым, з-за гэтых фатаграфій, раскрылася, што той самалёт у нас тут быў незаконна. Нават чалавек, які рабіў гэтыя здымкі, як разважае? Калі самалёт лётае над галавой і нешта раскідвае, значыць, яго хтосьці сюды пусціў. Хто мог ведаць, што гэта не так і што захочуць кагосьці пакараць за выкладзеныя здымкі? У гэтай палітыке я не разбіраюся... »

Нагадаем, 4 ліпеня праз беларуска-літоўскую мяжу праляцеў, а потым вярнуўся назад лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска экіпаж скінуў 800 плюшавых медзведзянятаў з улёткамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Афіцыйны Менск на працягу трох тыдняў не прызнаваў факт палёту. Тым часам былі затрыманыя Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых медзведзянятаў, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру.

Толькі на спецыяльнай нарадзе 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што факт парушэння паветранай мяжы сапраўды меў месца. Лукашэнка паабяцаў зрабіць высновы да канца месяца. 31 ліпеня з фармулёўкай - за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» былі вызваленыя ад пасад старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл генерал-маёр Зміцер Пахмелкін.

Аб няпоўнай службовай адпаведнасці папярэджаны міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

Акрамя таго, абвешчаныя вымовы дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Беларусі генерал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі генерал-лейтэнанту Вадзіму Зайцаву.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках