15 траўня 2024, Серада, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе Джэніфер Лопэс

56
У Менск едзе Джэніфер Лопэс

25 верасня самая пераборлівая зорка на планеце дасць канцэрт у «Менск-Арэне». Квіткі каштуюць ад 400 тысяч да 1,5 млн.

Калі ў пачатку лета стала вядома, што амерыканская спявачка і актрыса Джэніфер Лопес у рамках сусветнага тура Dance Again пакажа сваё новае шоу ў Маскве, Піцеры і Кіеве, беларускія фанаты ўздыхнулі: зноў міма нас. Сёння стала вядома: не міма! Больш за тое, у Расею суперзорка прыедзе толькі ў лістападзе, а ў Менск - ужо 25 верасня. Канцэрт дасць у «Менск-Арэне» - ні адна іншая пляцоўка была б не ў стане прыняць яе грандыёзнае шоў, нашпігаванае піратэхнічнымі эфектамі, бляскам лазерных агнёў і раскошнымі дэкарацыямі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Ведаючы капрызны характар Джэй Ло, беларускія арганізатары гастроляў - канцэртны аддзел Палаца Рэспублікі - гатовыя да ўсяго.

Мы спадзяемся, што ў нашай маленькай краіне суперзорка будзе менш капрызнічаць, - кажуць арганізатары. - Мы пакуль яшчэ не атрымалі бытавы райдэр, але ўжо ведаем, што ў яе бзік - шэрая мэбля. І яшчэ ведаем, што ў якім бы гатэлі яна ні жыла, кожныя дзве гадзіны яе павінны карміць вытанчанымі стравамі. На кожным століку ў яе грымёрнай і нумары гатэля павінны стаяць у крыштальнай вазе свежыя белыя архідэі. Гэта ўсё вырашальна.

Прадстаўляць, хто такая Джэй Ло, лішні раз не трэба, але спіс яе дасягненняў згадваць так прыемна, што мы гэта зробім. На рахунку спявачкі сем студыйных альбомаў, мноства музычных і кінапрэмій, продаж больш за 55 млн копій альбомаў па ўсім свеце, а таксама верхнія радкі ў спісе самых паспяховых спявачак 2000-х гадоў па версіі Billboard. Яна з'яўляецца адной з самых багатых жанчын сусветнага шоў-бізнэсу і адным з самых уплывовых прадстаўнікоў іспанамоўнага свету. Лопэс не толькі спявае і здымаецца ў кіно, яшчэ яна вядзе тэлевізійную перадачу, стварае мадэлі адзення і парфумерыю. Само сабой, у ліку яе інтарэсаў - дабрачыннасць і барацьба за правы жанчын.

Квіткі на канцэрт суперзоркі ў Менску - ад 400 тысяч да 1,5 мільёнаў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках