18 траўня 2024, Субота, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Цянюта: Ніводнага апазіцыянэра не пусцяць у «палатку»

12
Андрэй Цянюта: Ніводнага апазіцыянэра не пусцяць у «палатку»

Былы палітсалдат і моладзевы актывіст лічыць, што «парламент» у Беларусі - рудымент, каб надаць аднаасобнаму кіраванню Лукашэнкі легітымнасць.

Каардынатар «Маладога Фронта» у Гомельскай вобласці Андрусь Цянюта распавёў сайту charter97.org пра настроі людзей перад «выбарамі» на Гомельшчыне.

- Андрусь, як сёння на палітычныя падзеі рэагуе студэнцтва?

- Настроі студэнтаў цяпер пратэстныя, але яны баяцца дзейнічаць у адкрытую, таму пануе больш «кухонная» дэмакратыя.

- Ці можна разлічваць на тое, што студэнты скажуць «не» датэрміноваму галасаванню?

- Баюся, што значная частка пойдзе, але ўсё залежыць ад таго, як мы спрацуем. Колькі часу і чалавечага рэсурсу кінем на агітацыю.

- Што ты маеш на ўвазе пад агітацыяй?

- Агітацыйная кампанія мусіць быць у форме інфармавання. Гэта пераважна ўлёткі. Пісалі заяўкі і на пікеты, але ні на адну з іх не атрымалі станоўчага адказу.

Надзеі на тое, што гэтыя «выбары» пройдуць па нейкім іншым сцэнары, чым звычайна, няма. Ніводнага апазіцыянэра не пусцяць у «палатку», бо рэжыму непатрэбны крытыкі нават у такім дэкаратыўным органе як беларускі «парламент». Большасць людзей кажуць, што «дэпутаты» нічога не вырашаюць. Так яно і ёсць, бо гэты орган улады - рудымент, каб надаць аднаасобнаму кіраванню Лукашэнка легітымнасць.

- Андрусь, а ты сам як прыйшоў да грамадскай дзейнасці?

- На мяне вялікае ураджанне зрабілі падзеі на плошчы 2006 года і намётавае мястэчка, а палітычныя перакананні меў і раней.

- Ці не замінае грамадская дзейнасць?

- Часам нават і дапамагае. Да прыкладу, у войску, калі была праверка Мінабароны, я распавёў ім усё, што думаю пра беларускую сацыяльную мадэль і атрымаў за гэта адзнаку «выдатна».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках