19 траўня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія інвестары патрабуюць кампенсацыі ад страт у Беларусі

8
Літоўскія інвестары патрабуюць кампенсацыі ад страт у Беларусі

Літоўская інвестыцыйная група Ukio banko investicij grupe звернецца ў Стакгольмскі арбітраж за кампенсацыяй страт ад удзелу ў інвестпраекце ў Беларусі.

«Зараз UBIG рыхтуе дакументы для звароту ў міжнародны арбітраж ў Стакгольме з нагоды кампенсацыі страт. UBIG усімі спосабамі спрабавала адшукаць магчымасці дамовіцца з Беларуссю аб працягу рэалізацыі праекта, аднак толькі сутыкалася з нежаданнем функцыянераў штосьці мяняць», - гаворыцца ў распаўсюджаным на мінулым тыдні паведамленні групы, піша «Інтэрфакс».

У 2007 годзе UBIG падпісала інвестдамову з беларускім бокам аб сваім удзеле ў якасці стратэгічнага інвестара па рэканструкцыі стадыёна «Трактар» у Менску і будаўніцтву на гэтай пляцоўцы аб'ектаў гандлю і гасцінічнага бізнесу.

Сумарны аб'ём інвестыцый павінен скласці каля $300 млн. Для рэалізацыі гэтага праекта было заснавана беларуска-літоўскае СП Stadium, у якім доля UBIG складае 70%.

Як адзначаецца ў паведамленні кампаніі, з моманту падпісання інвестдамовы «менскія ўлады сваёй бяздзейнасцю і перашкодамі падарвалі рэалізацыю праекта».

Між тым, у паведамленні UBIG падкрэсліваецца, што кампанія не мае намеру пакідаць праект.

«Існуе сумеснае прадпрыемства Stadium, якое валодае стадыёнам «Трактар». Дамова паміж UBIG і Беларуссю спрыяльная для літоўскага інвестара, таму UBIG адчувае сябе дастаткова камфортна», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, у 2007 годзе UBIG была абраная беларускімі ўладамі ў якасці інвестара па рэканструкцыі аднаго з найстарэйшых спартыўных збудаванняў рэспублікі - менскага стадыёна «Трактар». Планавалася, што ў 2010 годзе тут будзе пабудавана футбольнае поле з падагрэвам і штучным пакрыццём, затым - крыты спартыўны аб'ект на 3,5 тыс. месцаў са штучным футбольным полем. Таксама планавалася ўзвесці гандлёва-забаўляльны і культурны комплекс на 40 тыс. месцаў, дзве гасцініцы і офісныя будынкі агульнай плошчай 10 тыс. кв.м. Такія параметры адказваюць патрабаванням УЕФА.

Пазней тэрміны рэалізацыі праекта былі перанесены на пачатак 2011 года з завяршэннем у 2013 годзе. Да гэтага часу маштабныя працы на гэтым аб'екце не вядуцца.

Літоўская група UBIG кантралюецца бізнэсмэнам Уладзімірам Раманавым, які і раней займаўся буйнымі праектамі ў спартыўнай сферы. У 2009 годзе У.Раманаў набыў кантрольны пакет літоўскай баскетбольнай каманды «Жальгірыс», а таксама пазыкі каманды, якія, па экспертных дадзеных, складалі на той перыяд каля 7,5 млн еўра. У.Раманаў таксама займаўся буйнымі праектамі ў футболе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках