18 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: Можа, шведы пераблыталі Менск з Варшавай?

54
МЗС Беларусі: Можа, шведы пераблыталі Менск з Варшавай?

Заява амбасады Швецыі аб тым, што шведскім грамадзянам небяспечна знаходзіцца ў Беларусі, з'яўляецца паклёпам, лічаць у МЗС.

Аб гэтым заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Гэта самы звычайны паклёп. Нават дзіўна, што шведскія дыпламаты апускаюцца да такога ўзроўню», - сказаў А.Савіных, каментуючы заяву амбасады Швецыі ў Беларусі, якая знаходзіцца на яе афіцыйным сайце.

«Гэта лішні раз даказвае, што яны зусім не разумеюць Беларусь. Усе, хто хоць трохі ведае нашу краіну і не спрабуе яе мэтанакіравана «дэманізаваць», разумеюць, што такія інцыдэнты немагчымыя», - сказаў А.Савіных.

Пры гэтым ён выказаў здагадку, што «магчыма, яны (шведскія дыпламаты - ІФ) нешта чулі аб дзеяннях польскіх хуліганаў-балельшчыкаў у дачыненні да беларусаў у Варшаве і зноў усё пераблыталі».

Нагадаем, амбасада Швецыі ў Беларусі, якая па патрабаванні беларускага боку павінна пакінуць Менск да 30 жніўня, заявіла аб пагрозах бяспекі шведаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

«Амбасада Швецыі атрымала пагрозы ў адрас шведаў па ўсёй Беларусі. Шведам, якія знаходзяцца ў краіне, прапануецца пазбягаць візуальнай ідэнтыфікацыі - шведскіх элементаў адзення і да таго падобнага», - сказана ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце амбасады Швецыі ў Менску.

Там таксама адзначаецца, што «Беларусь, як правіла, бяспечнае месца, але ў сувязі з апошнімі падзеямі, у тым ліку з высылкай амбасадара Швецыі з Беларусі, ёсць падставы для асаблівай пільнасці і асцярожнасці грамадзян Швецыі падчас падарожжа і знаходжання ў краіне».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках