29 красавiка 2024, панядзелак, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі банк аштрафаваны за адмыванне іранскіх грошай

1
Брытанскі банк аштрафаваны за адмыванне іранскіх грошай

Банк Standard Chartered, які быў абвінавачаны ў незаконных аперацыях з іранскімі кампаніямі, выплаціць штраф у памеры 340 мільёнаў даляраў.

Брытанскі банк Standard Chartered і амерыканскія ўлады ўладзілі спрэчку, якая ўзнікла пасля таго, як Дэпартамент па аказанні фінансавых паслуг штата Нью-Йорк абвінаваціў банк у «нелегальных аперацыях з іранскімі фінансавымі арганізацыямі» у абыход санкцый ЗША супраць Тэгерана, паведамляе ВВС.

Кіраўніцтва банка пагадзілася заплаціць штраф у памеры 340 млн даляраў, хоць першапачаткова кіраўнік Standard Chartered Пітэр Сэндс адпрэчваў усе абвінавачванні.

Пры гэтым кіраўніцтва банка прызнала, што некаторая частка аперацый сапраўды здзяйснялася ў абыход санкцый супраць Ірана, але іх агульны аб'ём, па словах прадстаўнікоў банка, не перавышаў 14 мільёнаў даляраў.

Па ўмовах пагаднення, акрамя выплаты адміністрацыйнага штрафу Дэпартаменту па аказанні фінансавых паслуг штата Нью-Йорк (DFS), Standard Chartered пагадзіўся дапусціць у банк незалежных аўдытараў, якія на працягу двух гадоў будуць сачыць за працай унутраных рэгулятараў банка.

Мяркуючы па ўсім, прызначаныя на сераду слуханні, дзе павінна разглядацца пытанне аб адклiканнi ў банка ліцэнзіі на дзейнасць у ЗША, цяпер будуць адмененыя.

60 тысяч здзелак з Іранам?

У аўторак 6 жніўня DFS па выніках дзевяцімесячнага расследавання прад'явіў брытанскаму банку абвінавачванні ў тым, што на працягу амаль 10 гадоў той, нібыта, адмыў каля 250 млрд «іранскіх» даляраў.

Па дадзеных амерыканскіх улад, гаворка ідзе ў агульнай колькасці аб 60 тыс. сакрэтных і незаконных здзелак з кліентамі з Ірана.

Банк, у сваю чаргу, абвінаваціў Дэпартамент па аказанні фінансавых паслуг у тым, што ён не прадставіў «поўнай і дакладнай карціны фактаў».

Па словах прадстаўнікоў Standard Chartered, у банку рэгулярна праводзіліся праверкі трансакцый перыяду 2001-2007 гадоў, галоўным чынам, звязаных з Іранам, і аб выніках гэтых праверак рэгулярна паведамлялася амерыканскім уладам.

У цяперашні час у дачыненні да Ірана дзейнічаюць міжнародныя санкцыі: Захад падазрае Іран у тайнай распрацоўцы ядзернай зброі, што ажыццяўляецца пад выглядам праграмы развіцця мірнага атама.

Раней у 2012 годзе ў сенаце ЗША адбыліся слуханні, прысвечаныя дзейнасці іншага буйнога міжнароднага банка - HSBC.

HSBC абвінавачваецца ў тым, што адмываў мільярды даляраў, якія належаць мексіканскім наркакартэлям і дзяржавам-ізгоям, такім як Іран, Сірыя і Паўночная Карэя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках