17 траўня 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль узяўся за аўтабізнэс

19
Дзяржкантроль узяўся за аўтабізнэс

КДК узмоцніць кантроль за перагоншчыкамі аўтамабіляў з Літвы і Польшчы.

Такі выгляд бізнэсу, як перагон аўто з Літвы і Польшчы на падстаўных асоб расцэньваецца як нелегальны, і ў гэтым годзе УДФР КДК РБ па Гродзенскай вобласці ўзмоцнены кантроль за ценявымі аўтамабілістамі, піша «Ежедневник».

Зараз ва ўпраўленні знаходзіцца інфармацыя па лініі аўтабізнесу: у дачыненні да тых, хто ўвозіць і легалізуе аўтазапчасткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, сеткі фірмаў, якія аказваюць паслугі таксі і хаваюць выручку ў асабліва буйных памерах, буйных «гоншчыкаў». Нядаўна УСК РБ па Гродзенскай вобласці па матэрыялах упраўлення ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК РБ у адносінах да прадпрымальніка, які занізіў выручку ад продажу аўтамабіляў і ўхіліўся ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры 266,1 мільён рублёў.

Упраўленнем у студзені-чэрвені бягучага года выяўлена 86 злачынстваў, амаль трэць з іх - цяжкія. Па звестках начальніка ўпраўлення Сяргея Вішанькова, па выніках праверак забяспечана 100%-ная выніковасць. Калі правялі ў першым паўгоддзі 43 праверкі, то і выявілі 43 парушэнні.

Упраўленне пастаянна ўзаемадзейнічае з Дэпартаментам фінансавай «выведкі» Камітэта дзяржкантролю. Гэта дазволіла выявіць шэраг значных злачынстваў. Напрыклад, у бягучым годзе праведзена праверка Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», па выніках якой даналічана ў бюджэт больш за 3,6 мільярдаў рублёў, якія ўжо паступілі ў поўным аб'ёме. Праўда, спецыялісты фінансавай міліцыі звяртаюць увагу на той факт, што «тытунька» памылілася ненаўмысна, а няправільна разлічыла падатковыя пералічэнні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках