18 траўня 2024, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Віцебск-Полацк перакулілася цыстэрна з маслам (Фота)

2

Цыстэрна ГАЗ-53 везла гідраўлічнае масла з Наваполацка ў Жлобін.

Аб аварыі паведаміў у сваім акаўнце ў Твітэры карыстальнік @GaddskyGadd. Ён жа напісаў, што работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, перавярнулі грузавік на колы і ачысцілі праезную частку ад алею.

«Абочыну яшчэ чысцяць. Бачныя рэшткі пены», - паведамляе відавочца аварыі.

Галоўны аператыўны дзяжурны МНС Андрэй Юржыц распавёў TUT.BY, што ў цыстэрне знаходзілася гідраўлічнае масла, якое транспартавалі на БМЗ (Жлобін) з «Нафтана» (Наваполацк).

Кіроўца пакінуў аўтамабіль самастойна, брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчына шпіталізаваны ў полацкі цэнтральны гарадскі шпіталь.

Разбірацца з гэтым ДТЗ будуць супрацоўнікі ДАІ, а прадпрыемства, якому належыць аўтамабіль, або ўласнік масла павінны вызначыцца, як будзе ўтылізавацца масла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках