5 траўня 2024, Нядзеля, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус купіў кампанію ў Аўстраліі за $45 мільёнаў

30
Беларус купіў кампанію ў Аўстраліі за $45 мільёнаў

Віктар Кіслы заплаціў 45 млн. даляраў за аўстралійскага вытворцу гульнявых рухавічкоў Big World.

У бягучым годзе гэта пакуль найбуйнейшая M&A-здзелка з удзелам прыватных беларускіх кампаній, піша «Ежедневник».

Паводле слоў В. Кіслага здзелка важная для кантролю пастаўшчыка тэхналогій, а гэта ў сваю чаргу дазволіць зрабіць развіццё кампаніі больш эфектыўным, у тым ліку і ў плане павелічэння капіталізацыі бізнесу да 200 млн. даляраў.

Кампанія Wargaming.net, на якую працуе каля 1 тыс. супрацоўнікаў у Менску, Кіеве і Санкт-Пецярбургу, адзін з самых паспяховых гульнявых анлайн-праектаў. «Ударная» ММО-гульня World of Tanks мае каля 20 млн пастаянных карыстальнікаў, ацэначна прыносячы бізнэсу Кіслага 8-10 млн даляраў выручкі ў месяц. Да запуску рыхтуюцца яшчэ дзве MMO-гульні - World of Warplanes і World of Warships.

Віктар Кіслы не адзіны беларускі бізнэсмэн, які інвесціруе ў IT-сферу.

У мінулым годзе у гэтую галіну прыйшоў Віталь Арбузаў, які заснаваў у Сіліконавай даліне кампанію Fenox Venture Capital з капіталам 20 млн. даляраў. На пачатак жніўня 2012 года ў партфоліё Fenox Venture Capital было 8 праектаў у ЗША і Японіі. Для інвеставання ў IT-праекты ў СНД бізнэсмэн нядаўна зарэгістраваў яшчэ адну структуру - бізнес-акселератар Fеnox-IT.

Шукае перспектыўныя праекты ў гэтай галіне і кіраўнік «Зубр Капіталу» Алег Хусаенаў. «Альтэрнатыўная лічбавая сетка», якой кіруе першы беларускі фонд прамых інвестыцый, дзякуючы прыцягнутым рэсурсам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў канцы мінулага і пачатку бягучага года набыла двух інтэрнэт-правайдэраў - гомельскую кампанію «Тэлесетка» і менскага аператара «Сола».

Свой фонд, мэтай якога з'яўляецца інвеставанне ў IT-праекты ў СНД зарэгістраваў на востраве Мэн былы саўладальнік кампаніі Viaden Media Віктар Пракапеня. Улетку бягучага года прадстаўніцтва EXP Capital адкрылася ў Менску.

Нагадаем таксама, у лютым 2012 года адбылася гістарычная падзея для ўсяго беларускага бізнэсу. EPAM Systems размясціла IPO на Нью-Йоркскай біржы і, прадаўшы 15% акцый, атрымала 72 млн. даляраў. Гэтыя сродкі часткова прызначаныя для набыцця новых актываў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках