4 траўня 2024, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - апошні дзень прыёму дакументаў на візу ў амбасадзе Швецыі

3
Сёння - апошні дзень прыёму дакументаў на візу ў амбасадзе Швецыі

17 жніўня - апошні дзень прыёму дакументаў на атрыманне шведскай візы ў візавым аддзеле амбасады Швецыі ў Менску.

Як паведамляе сайт шведскай дыпмісіі, з 21 жніўня заяўкі на візу для паездкі ў Швецыю можна будзе падаць у амбасаду Эстоніі ў Менску. Уся неабходная інфармацыя аб заяўке на візу і консульскіх пытаннях размешчана на афіцыйным сайце эстонскай амбасады.

Заяўкі для атрымання віду на жыхарства і дазволу на працу ў Швецыі можна падаваць у электронным выглядзе праз сайт міграцыйнай службы Швецыі, піша БелаПАН.

Магчымыя інтэрв'ю і кантроль дакументаў грамадзян Беларусі з 21 жніўня будзе праводзіць амбасада Швецыі ў Маскве. Там жа можна будзе пакінуць свае біяметрычныя дадзеныя для атрымання карткі. Заяўнікі таксама будуць мець магчымасць падаць папяровую заяўку непасрэдна ў амбасадзе Швецыі ў Маскве, паведамляе сайт шведскай амбасады ў Беларусі.

Як паведамлялася раней, Швецыя і Эстонія заключылі дамову, згодна з якой з 20 жніўня інтарэсы Швецыі ў візавых пытаннях у Беларусі будзе прадстаўляць амбасада Эстоніі, а інтарэсы Эстоніі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліке і на Кубе - Швецыя.

Беларуска-шведскі дыпламатычны канфлікт разгарэўся пасля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі апавясцілі Швецыю пра непадаўжэнне акрэдытацыі амбасадару Стэфану Эрыксану. Шведскага дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага амбасадара Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускай амбасады пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі абвясціў аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана распачаць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Менска да 30 жніўня.

Еўразвяз асудзіў дзеянні афіцыйнага Менска ў дачыненні да Швецыі. 10 жніўня Камітэт па палітыцы і бяспецы Савета ЕЗ правёў пазачарговае пасяджэнне, па выніках якога было заяўлена: з улікам дыпламатычнага канфлікту паміж Беларуссю і Швецыяй у кастрычніку ЕЗ прыме рашэнне аб абмежавальных мерах у дачыненні да беларускіх улад.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках