5 траўня 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала фінансаваць будаўніцтва АЭС у Беларусі

12
Расея пачала фінансаваць будаўніцтва АЭС у Беларусі

ААТ «Банк БелВЭБ» 16 жніўня адкрыла першы акрэдытыў для ажыццяўлення разлікаў па кантрактах на будаўніцтва беларускай АЭС, сказана ў прэс-рэлізе беларускага банка.

Акрэдытыў адкрыты на суму $184 млн па даручэнні ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» (Беларусь) на карысць ЗАТ «Атамбудэкспарт» (Расея) па кантракце па пошукавых работах, распрацоўцы праектнай дакументацыі і першачарговай рабочай дакументацыі. У прэс-рэлізе тлумачыцца, што аплата акрэдытыва будзе ажыццяўляцца за кошт дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі, які прадастаўляецца ўрадам РФ ураду Беларусі ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем ад 25 лістапада 2011 года, піша «Інтэрфакс».

Як паведамлялася, расейскі Знешэканомбанк і яго даччыны банк у Беларусі Банк БелВЭБ з'яўляюцца банкамі-агентамі па абслугоўванні гэтага дзяржкрэдыту. 1 лютага 2012 года ў Маскве Знешэканомбанк і Банк БелВЭБ падпісалі міжбанкаўскае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння пры абслугоўванні дзяржкрэдыту на будаўніцтва АЭС. 28 чэрвеня 2012 года Мінфін і Мінэнерга Беларусі, ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» і ААТ «Банк БелВЭБ» падпісалі дамову аб парадку выкарыстання і пагашэння дзяржаўнага экспартнага крэдыту ўрада Расейскай Федэрацыі, які прадастаўляецца для будаўніцтва атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі.

Сума крэдыту, які прадастаўляецца ў выглядзе крэдытнай лініі, складае да $10 млрд. Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў 2018 годзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках