5 траўня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу Таццяну Рэвяка выклікалі ў КДБ

10
Праваабаронцу Таццяну Рэвяка выклікалі ў КДБ

(абноўлена) Рэвяка нібыта ведае пра абставіны, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі.

У палове адзінаццатай раніцы 17 жніўня члену Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяне Рэвяка з утоенага нумара патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў пад'ехаць да іх для размовы. Праваабаронца запатрабавала даслаць ёй афіцыйную павестку. У адказ Таццяна пачула: «Калі вы на працы, на «Вясне», то мы зараз павестку вам падвязем. Толькі давайце зробім гэта непублічна», паведамляе ПЦ «Вясна».

У 11:10 супрацоўнік КДБ капітан Рубінаў Аляксандр Мікалаевіч уручыў Таццяне Рэвяка павестку на 12 гадзін, у якой указана прычына выкліку «у якасці асобы, дасведчанай пра абставіны, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Таццяна Рэвяка мяркуе, што гэты выклік звязаны з яе прафесійнай дзейнасцю і з ціскам на праваабарончы цэнтр «Вясна», дзейнасць якога пасля арышту старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага не спыняецца ні на хвіліну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках