5 траўня 2024, Нядзеля, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны прапаноўвае паставіць помнік «Іосіфу Сталіну»

57

Прапанова паставіць помнік танку «Іосіф Сталін» у Баранавічах паступіла з Міністэрства абароны Беларусі.

Як паведамілі intex-press.by у Міністэрстве абароны Беларусі, рашэнне паставіць помнік танку прынята ў сувязі з тым, што ў Баранавічах знаходзілася танкавая дывізія.

Танк «Іосіф Сталін» ці ІС-3 прывезлі на рэстаўрацыю ў Баранавічы. Адрамантаваны, зараз ён знаходзіцца на тэрыторыі адной з ваенных частак.

Першапачаткова горад атрымаў прапанову ад Міністэрства абароны ўстанавіць танк у цэнтры, як варыянт разглядалі, кветнік каля моста. Але, абмеркаваўшы пытанне на пасяджэнні гарвыканкама, месца адкарэктавалі - помнік мяркуецца паставіць у раёне Траццякоў каля двух дотаў недалёка ад Гарматы - помніка воінам-артылерыстам.

У Мінабароны хацелі б прымеркаваць адкрыццё памятнага месца да Дня танкіста 9 верасня. Але, як адзначылі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва, у дадзены час распрацоўваецца праект добраўпарадкавання памятнага месца і аб адкрыцці пакуль казаць рана.

Даведка. У Беларусі ў якасці помнікаў лічацца 43 танка і 6 самаходак. ІС-3 таксама стаіць у Мар'інай Горцы, Бабруйску, Шклове, Смаргоні, Добрушы, у пасёлку Калодзішчы, у мястэчку Лядзішча.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках