5 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патэнцыйнага кандыдата ў «дэпутаты» Яўгена Рыбакова звольнілі

14
Патэнцыйнага кандыдата ў «дэпутаты» Яўгена Рыбакова звольнілі

Ён год адпрацаваў рэзчыкам і атрымаў званне лепшага работніка фірмы.

Сябра Сойму і сябра Савета менскай гарадской арганізацыі Яўген Рыбакоў, вылучаны з'ездам Партыі БНФ кандыдатам у «дэпутаты», страціў працу, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Як паведаміў Рыбакоў, некалькі дзён таму да яго на працу прыехала дырэктар фірмы «Лазэр-графікс» Таццяна Саломкіна і прапанавала звольніцца па ўласным жаданні, патлумачыўшы, што фірме больш не патрэбен рэзчык.

Па словах Яўгена Рыбакова, гэта быў першы раз, калі дырэктар з'явілася на прадпрыемстве і пыталася, чаму ён размаўляе па-беларуску. Патэнцыйны кандыдат ад БНФ звязвае гэты выпадак з разглядам пададзеных ім дакументаў у акруговую выбарчую камісію. Яўген Рыбакоў вылучаецца па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105.

Рыбакоў адпрацаваў рэзчыкам на ААТ «Лазэр-Графікс» амаль год і 25 ліпеня 2012 года нават атрымаў дыплом і званне лепшага работніка фірмы. У цяперашні час ён шукае працу, а на яго старым месцы ўжо працуе новы чалавек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках