4 траўня 2024, Субота, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскія камунальнікі трэціруюць незалежную газету (Відэа)

2

Калектыў незалежнай газеты «Борисовские новости» вось ужо два дні мучыцца ад «нашэсця» работнікаў ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё».

Спачатку 15 жніўня работнікі ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё» па распараджэнні з выканкама знялі шыльду «Борисовских новостей» над уваходам у пад'езд жылога дома, дзе размешчана рэдакцыя выдання. А раніцай 16 жніўня камунальнікі паспрабавалі дэмантаваць жалезны каркас, на які мацавалася шыльда. Пры гэтым ніякіх пісьмовых прадпісанняў на дэмантаж у рабочых не было.

Галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас быў вымушаны выклікаць міліцыю і напісаць заяву. Пры з'яўленні лейтэнанта міліцыі рабочыя сабралі свае прылады і сышлі, дэмантаваўшы каркас толькі напалову, піша ПЦ «Вясна».

Варта заўважыць, што Букас падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62, таму звязвае гэтыя падзеі менавіта з выбарамі. Да гэтага, нагадаем, райвыканкамаўская газета «Адзiнства» апублікавала бесстаронні матэрыял аб Букасе на сваіх старонках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках