3 траўня 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмываць імідж Беларусі пачнуць з брэнда Менска?

47
Адмываць імідж Беларусі пачнуць з брэнда Менска?

(абноўлена) Тое, што не атрымалася у лорда Бэла, паспрабуе давяршыць брытанская кампанія з беларускімі каранямі.

Гаворка ідзе аб так званым Лонданскім Інстытуце дзяржаўных ідэалогій (INSTID), які выйграў конкурс Менгарвыканкама на распрацоўку брэнда Менска.

Інстытут з'явіўся ў беларускай інфармацыйнай прасторы ў 2009 годзе адразу ж пасля правалу місіі лорда Бэла па адмыванню іміджу беларускага дыктатара з прапановай выправіць памылкі папярэдніка. Пасля падзей снежня 2010 года неабходнасць «адмываць» імідж самапрызначанага кіраўніка адпаў, але супрацоўнікі «інстытута» працягвалі з'яўляцца на розных канферэнцыях і семінарах, публікавацца ў дзяржаўнай прэсе.

Сярод галоўных кліентаў кампаніі на афіцыйным сайце ўказаны МЗС Беларусі і беларуская амбасада ў Велікабрытаніі. Вынікі работы па паляпшэнню іміджу прадстаўнікоў беларускай дыктатуры добра вядомыя. Ганебныя намаганні беларускага амбасадара ў Лондане па недапушчэнні ўдзелу забароненага ў Беларусі Беларускага вольнага тэатра ў Культурнай алімпіядзе выклікалі абурэнне ў брытанскім грамадстве.

Захапляе, з якой лёгкасцю нікому невядомаму Інстытуту дзяржаўных ідэалогій атрымоўваецца пераконваць чыноўнікаў у сваёй прафесійнай прыдатнасці. На гэты раз абаянню «лонданскіх» піяршчыкаў паддалася дзяржаўная ўстанова «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Менск ». Як распавяла БелТА дырэктар «Інфармацыйна-турысцкага цэнтра «Менск» Алена Пліс, «намі была абраная менавіта брытанская кампанія, паколькі яна мае дастатковы вопыт у стварэнні і прасоўванні брэндаў розных тэрыторый».

«Для INSTID праца над брэндам Менска - важны і знакавы праект. Мы бачым яго як стварэнне гарадскога брэнда, які набудзе сусветную вядомасць і стане класікай тэрытарыяльнага брэндынгу», - адзначыла дырэктар па даследаваннях кампаніі INSTID Наталля Гранд (раней вядомая як Наталля Лешчанка).

«Інстытуту» трэба будзе распрацаваць брэнд Менска да канца 2012 года. Першым бачным вынікам для менчукоў павінна стаць з'яўленне лагатыпа і фірмовага стылю горада.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках