5 траўня 2024, Нядзеля, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БПС-Ашчадбанк» прыпыніў абнаяўленне грошай у Тайландзе

3
«БПС-Ашчадбанк» прыпыніў абнаяўленне грошай у Тайландзе

«БПС-Ашчадбанк» услед за шэрагам іншых беларускіх банкаў прыпыніў здзяйсненне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем пластыкавых картак у банкаматах Тайланда.

«У мэтах прадухілення ашуканскіх аперацый, якія па інфармацыі міжнародных плацежных сістэм, пачасціліся ў Тайландзе, ААТ «БПС-Ашчадбанк» прыпыніла здзяйсненне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем пластыкавых картак банка ў банкаматах у Тайландзе, калі аперацыя здзяйсняецца са счытваннем інфармацыі аб картке з магнітнай паласы», - паведамляе прэс-служба банка.

У БПС-Ашчадбанку таксама звярнулі ўвагу, што забарона на атрыманне наяўных грошай можа быць знята на час знаходжання трымальніка карткі ў Тайландзе. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой быў адкрыты карт-рахунак і выдадзена картка.

На безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак з магнітнай паласой, адкрытых да карт-рахункаў у замежнай валюце, і аперацыі, што выконваюцца з выкарыстаннем смарт-картак, абмежаванні ў тайландскіх банкаматах не ўводзяцца. Да карт-рахункаў у беларускіх рублях дзейнічаюць ліміты, устаноўленыя раней.

Нагадаем, што раней аналагічныя абмежаванні ўвялі «Беларусбанк» і «Белінвестбанк».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках