9 траўня 2024, Чацвер, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: Міліцыянт павінен умець чытаць

48
Чаргінец: Міліцыянт павінен умець чытаць

Кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў заклікае міліцыянтаў чытаць кнігі.

2 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалай Чаргінец паведаміў, што «Для нашых міліцыянтаў чытанне кніг вельмі важна, інакш яны не змогуць правільна разумець законы, а самае галоўнае - абараняць правы чалавека», піша БелаПАН.

«Як жа гаварыць з нашымі міліцыянтамі, што ён павінен дапамагаць чалавеку, калі самы свяшчэнны дакумент, які дае магчымасць зразумець чалавека і яго праблемы, - кнігу, ён не чытае?» - панаракаў Чаргінец.

Паводле яго слоў, у ходзе даследавання аб наяўнасці ў бібліятэках кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў высветлілася, што ва ўстановах МУС іх адзінкі. «Гэта выклікае заклапочанасць. Мы будзем звяртацца да міністра ўнутраных спраў, каб сумесна падумаць аб павышэнні ўзроўню адукацыі праз кнігу нашых міліцыянтаў», - сказаў кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пры гэтым Чаргінец пахваліў генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, з якім сустракаўся некалькі дзён таму. «Ён сам прапанаваў правесці сумесную калегію, пасяджэнне прэзідыумаў па праблемах літаратуры ў галіне праваахоўнай сістэмы», - паведаміў старшыня аб'яднання.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках