9 траўня 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Сурапін: «Кожную раніцу мяне да гэтага часу працінае дрыготка»

6
Антон Сурапін: «Кожную раніцу мяне да гэтага часу працінае дрыготка»

Пасля вызвалення з СІЗА КДБ фатограф Антон Сурапін мала адпачывае і шмат працуе.

Аб мінулых выходных і планах на будучыню «Салідарнасць» распытала аднаго з герояў справы «аб мядзведжым дэсанце».

- Мінулыя выходныя былі самымі незвычайнымі ў маім жыцці, хоць і прайшлі ў рабочай абстаноўцы, - распавёў Антон Сурапін. - Паспаць атрымалася толькі тры гадзіны. У пяць раніцы суботы з'ехалі адны журналісты, і ўжо ў восем раніцы пачалі тэлефанаваць іншыя. За нядзелю паспеў праверыць паролі ў сацыяльных сетках. Кампутар дома стары, ледзь працуе, так што спраўляюся тымі магчымасцямі, якія ёсць.

Па словах фатографа, цяпер у яго псіхалагічны «адхадняк».

- Кожную раніцу, калі прачынаюся, мяне мімаволі працінае дрыготка, - дзеліцца Антон Сурапін. - На самой справе ўжо праз суткі пасля вызвалення злавіў сябе на думцы, што ўсё тое, што адбылося было нібы не са мной.

Бягучы тыдзень журналіст мае намер прысвяціць працы над сваім праектам Belarusian News Photos.

Трэба заняцца сайтам ушчыльную: рэдагаваннем, мадэрацыяй каментароў, таму што пакуль адсутнічаў там удосталь павесяліліся «тролі». А ў вольны ад працы час паспрабую крыху адпачыць і прывесці сябе ў поўны парадак, - падагульніў суразмоўца.

Нагадаем, фатограф Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня 2012 года. 23 ліпеня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фатаграфій меркаванага палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы на сваім сайце. 17 жніўня журналіст быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе і аб невыдаванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках