18 траўня 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купал новага музея ВАВ скапіравалі з Рэйхстага (Фота)

48

Каркас новага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Менску ўжо дабудаваны.

Зараз архітэктары і мастакі думаюць над яго «начыннем»: як арганізаваць экспазіцыйныя залы, якія мастацкія вобразы выкарыстоўваць у аздабленні інтэр'ераў і г. д.

Амберкаванне канцэпцыі залы Перамогі (яна размесціцца ў купале музея) запатрабавала склікаць архітэктурна-горадабудаўнічы савет Менбудархітэктуры, на якім выступіў аўтар праекта музея архітэктар Віктар Крамарэнка, паведамляе «Республиканская строительная газета».

Паводле яго слоў, «велічная і ўрачыстая» зала Перамогі прызначана для правядзення важных тэматычных мерапрыемстваў і будзе вянчаць сабой дзесяць экспазіцыйных залаў, якія паслядоўна распавядаюць пра падзеі ваенных гадоў.

У часткі грамадства купал музея выклікае абурэнне, паколькі асацыюецца з нямецкім Рэйхстагам. Відавочна, гэтае пытанне прагучала і на архітэктурным савеце. Крамарэнка палічыў патрэбным растлумачыць: з самага пачатку зала Перамогі была задумана ў выглядзе шклянога купала, архітэктурны прыём павінен выклікаць асацыяцыі з купалам берлінскага Рэйхстага, над якім савецкімі воінамі быў узняты сцяг Перамогі, што паставіла канчатковую кропку ў Другой сусветнай вайне.

Канцэпцыя, якую аўтарскі калектыў прадставіў на архітэктурны савет, меркавала наяўнасць у купале двух узроўняў, верхні з якіх будзе ўяўляць сабой назіральную пляцоўку. Унутраныя сцены купала спецыялісты прапанавалі аформіць вітражамі, а падлогу ўпрыгожыць мазаікай з выявай канвертаў з напісанымі на іх імёнамі герояў вайны. Савет вырашыў: архітэктурная і сэнсавая канцэпцыя інтэр'еру мае патрэбу ў дапрацоўцы. Некаторыя эксперты паставілі пад сумнеў неабходнасць устройства другога ўзроўня і паверхаў.

У той жа час савет ухваліў рашэнне размясціць мастацкія барэльефы на промнях-пілонах будынка. На іх прадугледжваецца адлюстраваць дзесяць знакавых падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Здаць у эксплуатацыю новы музей плануецца ў траўні 2013 года.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках