2 траўня 2024, Чацвер, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За навучанне ў ВНУ прыйдзецца выкласці ад 7 да 15 мільёнаў

16

Мінадукацыі правяло маніторынг коштаў на платнае навучанне ў падведамных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія будуць устаноўлены з 1 верасня.

Паводле аператыўных дадзеных устаноў адукацыі, кошт навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі з 1 верасня ў сярэднім па 1-5 курсах складзе - на дзённай форме Br9 млн. 687 тыс. (ад Br7 млн. 153 тыс. да Br14 млн. 950 тыс.), на завочнай - Br3млн. 883 тыс. (ад Br2 млн. 263 тыс. да Br6 млн.472 тыс.). Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на дзённай Br5 млн. 919 тыс. (ад Br2 млн. 730 тыс. да Br9 млн. 811 тыс.), а на завочнай Br2 млн.231 тыс. (ад Br1 млн. 285 тыс. да Br3 млн. 122 тыс.).

Ва ўстановах адукацыі кошт платнага навучання ўстанаўлiваецца па формах атрымання адукацыі, курсах, а таксама можа быць устаноўлены і ў разрэзе спецыяльнасцяў. Гэта азначае, што ў адной ВНУ, напрыклад, кошт на навучанне можа быць устаноўлены адзін для ўсіх спецыяльнасцяў, а ў іншым - на кожную спецыяльнасць можа быць вызначаны свой кошт навучання, паведамляе прэс-цэнтр Мінадукацыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках