18 траўня 2024, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтве метро з-за нізкіх зарплат няма каму працаваць

35
На будаўніцтве метро з-за нізкіх зарплат няма каму працаваць

Мабыць, таму новыя станцыі не могуць здаць у тэрмін, а мэр Менска Ладуцька заклікаў менчукоў паўдзельнічаць у суботніку на будоўлі.

Нагадаем, на днях старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька распарадзіўся арганізаваць суботнікі па будаўніцтве новых станцый менскага метрапалітэна. У бясплатных працах павінны ўдзельнічаць рабочыя прадпрыемстваў, студэнты, школьнікі і іншыя жыхары горада.

«Радыё Свабода» высвятляла, у сувязі з чым аўрал і як да бясплатнай працы на карысць горада ставяцца менчукі і метрабудаўцы.

Будаўніцтва станцыі менскага метро ў мікрараёне «Малінаўка» доўжыцца ўжо шмат гадоў. Мясцовыя жыхары з цяжкасцю ўзгадваюць, калі пачаліся работы па будаўніцтве, і з нецярплівасцю чакаюць яе завяршэння. Людзі кажуць, што метро тут востра неабходна, але не гараць жаданнем паўдзельнічаць у суботніку. Больш маладыя ківаюць на пенсіянераў, маўляў тыя больш вольныя, а пенсіянеры кажуць, што сілы, маўляў, ужо не тыя, ды і хопіць, напрацаваўся.

Тым часам будаўнікі метро не вельмі спадзяюцца на эфектыўнасць дапамогі гараджан і не ўпэўнены, што новыя станцыі атрымаецца здаць у тэрмін. Па словах аднаго з рабочых Алега, працы яшчэ шмат: «Усё залежыць, як хутка будуць ісці работы. Але мала людзей, так як мала плацяць. Вельмі шмат людзей звольнілася - адны пенсіянеры пааставаліся, моладзі амаль няма. Калі б плацілі, то шмат бы працавала».

Да «дапамогі» менчукоў метрабудавец ставіцца скептычна: «Бо гэта небяспечна, для гэтага трэба вучыцца. Хіба толькі зверху - смецце прыбраць або што яшчэ лёгкае. А ўніз нікога не пусцяць. Мы зараз па суботах выходзім працаваць, каб хоць неяк падцягнуць гэтую працу ».

Не падтрымліваюць ініцыятыву сталічнага кіраўніка горада бясплатна папрацаваць на будаўніцтве менскага метро і многія менчукі. Вось меркаванне некалькіх з іх:

- Мне здаецца, што ў нашай дзяржаве і так вельмі шмат недаплочваюць. Але ставяць такія мэты. Напрыклад, будаўніцтва лядовых палацаў ці гіганцкіх бібліятэк. Пры гэтым плацяць капейкі медыкам, настаўнікам і людзям іншых прафесій. Усё гэта нейкі звар'яцелы дом, - кажа маладая жанчына.

- Асабіста я капаць метро не пайду, таму што я на іншае вучыўся і іншай працай зарабляю сабе на жыццё. Навошта я буду капаць метро? За мяне ж ніхто не будзе выконваць маю працу, вось хай і будаўнікі будуюць, настаўнікі вучаць, а лекары лечаць, - лічыць мужчына.

- Я студэнтка і я не пайшла б будаваць метро. На такой працы людзей трэба заахвочваць, а не выкарыстоўваць бясплатныя рэсурсы. І я лічу, што там павінны працаваць спецыялісты. А студэнты павінны вучыцца. А не працаваць на дзяржаву бясплатна, - упэўненая дзяўчына.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках