18 траўня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе адзначаюць дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму

26
У Еўропе адзначаюць дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму

Сёння спаўняецца 73 гады падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і фактычнага падзелу кантынента паміж Гітлерам і Сталіным.

У 2003 годзе Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая аб'явіла 23 жніўня днём памяці ўсіх ахвяраў канцлагераў і масавых дэпартацый. Гэтая дата была выбрана, як напамін аб тым, што 23 жніўня 1939 года Савецкі Саюз і нацысцкая Германія падзялілі Еўропу на сферы ўплыву.

Еўрапейскі парламент падкрэслівае, што забойствы і іншыя злачынствы, учыненыя сталінізмам і нацызмам з'яўляюцца «злачынствамі супраць чалавечнасці».

З пачаткам калектывізацыі сельскай гаспадаркі і індустрыялізацыі ў СССР у канцы 1920-х - пачатку 1930-х гадоў пачаліся масавыя сталінскія рэпрэсіі. Асаблівага размаху яны дасягнулі ў 1937-1938 гады, калі органамі НКУС было арыштавана каля 2 мільёнаў чалавек і сотні тысяч прысуджаныя да расстрэлу. Мільёны людзей загінулі ў высылках. Палітычныя рэпрэсіі працягваліся да самай смерці Сталіна ў сакавіку 1953 года. У Беларусі самым масавым месцам пахавання ахвяр рэпрэсій з'яўляюцца Курапаты, дзе, па розных крыніцах, спачываюць астанкі да 250 тысяч чалавек.

Нягледзячы на гэта, у Беларусі да гэтага часу ўладамі шануецца крывавы савецкі дыктатар і яго палітыка. На афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, партрэт Сталіна часта аказваецца па суседстве з партрэтам Лукашэнкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках