29 красавiка 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП: Народ абрабавалі. Хто адкажа?

36
АГП: Народ абрабавалі. Хто адкажа?

Кандыдаты ў «дэпутаты» Анатоль Лябедзька, Уладзімір Раманоўскі, Мікалай Казлоў і Юрый Хашчавацкі звярнуліся да Генеральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка.

Яны прапануюць правесці расследаванне эканамічнай і фінансавай палітыкі, якая праводзілася ў Беларусі да гэтага часу і прывяла да самай высокай у свеце інфляцыі, амаль трохразовай дэвальвацыі і, па сутнасці, рабаўніцтва беларускага народа, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

ЗВАРОТ

Аб нанясенні шкоды грамадзянам Рэспублікі Беларусь у асабліва буйных памерах

Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч!

Мы, група кандыдатаў у «дэпутаты» ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, звяртаемся да Вас па факце парушэння эканамічнай бяспекі краіны і маёмасных праў грамадзян. У 2011 годзе дзяржаўныя інстытуты нашай краіны, у першую чаргу, Нацыянальны банк і Савет Міністраў, дапусцілі цэлы шэраг грубых памылак у эканамічнай палітыцы. Вынікам стала самая высокая ў свеце інфляцыя і амаль трохразовая дэвальвацыя. Не было знешніх аб'ектыўных прычын для дапушчэння настолькі разбуральных сацыяльна-эканамічных з'яў. Дзеянні і бяздзейнасць службовых асоб пагоршылі становішча звычайных грамадзян. Яны не былі папярэджаны аб негатыўных наступствах правадзімай палітыкі. Пры афіцыйным прагнозе росту коштаў на 7,5-8,5% на ўвесь 2011 год інфляцыя склала 108,5%. Патанненне беларускага рубля было запланавана ў калідоры да 15%, а па факце наша нацыянальная валюта абясцэнілася на 280%.

Злоўжываючы даверам укладчыкаў і насельніцтва ў цэлым, Нацыянальны банк і Савет Міністраў запусцілі вельмі небяспечныя і рызыкоўныя механізмы пераразмеркавання рэсурсаў. Грамадзяне Беларусі, якія захоўвалі свае зберажэнні на рублёвых укладах у беларускіх банках, былі, па сутнасці справы, абрабаваныя. Паводле ацэнак экспертаў пакупніцкая здольнасць іх зберажэнняў у 2011 годзе скарацілася на $1,5 - 1,7 млрд. Рэзка скараціўся аб'ём укладаў у нацыянальнай валюце. Па рэпутацыі органаў дзяржаўнага кіравання быў нанесены магутны ўдар.

Наступствы дзеянняў Нацбанка і Саўміна да гэтага часу не пераадолены. Правал плана па прыцягненню інвестыцый з'яўляецца адным з негатыўных наступстваў. Дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта дазваляюць зрабіць выснову, што гэтыя органы дзяржкіравання актыўна ствараюць перадумовы яшчэ для аднаго падобнага абвалу ў бліжэйшыя 6 - 12 месяцаў. У сітуацыі значна большых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па вонкавым абавязку ў 2013 годзе, узмацнення канкурэнцыі з боку расейскага бізнесу ў рамках АЭП удар па рублёвых укладах насельніцтва і па ўстойлівасці фінансавай сістэмы ў цэлым могуць прывесці яшчэ да больш разбуральных наступстваў, чым у 2011 годзе.

У сувязі з вышэйвыкладзенымі фактамі мы канстатуем, што дзеянні і бяздзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання нанеслі насельніцтву і камерцыйным арганізацыям шкоду ў асабліва буйных памерах. Пры гэтым пагроза рэцыдыву такой палітыкі застаецца вельмі высокай.

Мы настойліва прапануем Вам:

- Правесці дбайнае расследаванне дзейнасці Савета Міністраў і Нацыянальнага банка на прадмет іх ролі ў нанясенні насельніцтву і камерцыйным арганізацыям шкоды ў асабліва буйных памерах;

- Ацаніць гатоўнасць органаў дзяржаўнага кіравання да процідзеяння чарговай пагрозы інфляцыі і дэвальвацыі;

- Вызначыць меру адказнасці службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання за нанясенне насельніцтву і камерцыйным арганізацыям шкоды ў асабліва буйных памерах;

- Выпрацаваць рэкамендацыі па нейтралізацыі пагроз нацыянальнай эканамічнай бяспеке;

- Інфармаваць грамадзян Беларусі аб мерах, прынятых у дачыненні да асоб, якія нясуць адказнасць за нанясенне насельніцтву і камерцыйным арганізацыям шкоды ў асабліва буйных памерах.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках