20 траўня 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ярмошынай усё «прадказальна»

40
У Ярмошынай усё «прадказальна»

Неўяздная ў ЕЗ старшыня беларускага ЦВК адчыталася за чарговы этап выбарчай кампаніі.

На прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла аб прадказальнай плыні выбарчай «парламенцкай кампаніі" у краіне, перадае «Інтэрфакс».

«Увогуле, усё ідзе досыць прадказальна», - заявіла Ярмошына.

«Прыемна, што пазітыўна спрацавалі новаўвядзенні заканадаўства, якія ўступілі ў сілу ў 2010 годзе», - адзначыла яна.

Напрыклад, па словах Ярмошынай, «пазітыўны вынік» атрыманы ад спрашчэння парадку вылучэння партыйных кандыдатаў, што выклікала павелічэнне колькасці прэтэндэнтаў ад партый на ўдзел у выбарах.

Яна нагадала, што «цяпер падстава для адмовы - толькі істотныя памылкі ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці».

Ярмошына адзначыла, што сярэднестатыстычны кандыдат у дэпутаты беларускага «парламента» стаў старэй.

«Мне здаецца, наш кандыдат стаў некалькі старэй. Моладзі да 30 гадоў раней, асабліва на першасным узроўні, было больш», - заявіла яна.

«Цяпер узрост кандыдатаў у асноўным ад 30 да 50 гадоў», - удакладніла яна.

У адказ на просьбу журналістаў апісаць сярэднестатыстычнага кандыдата ў дэпутаты, Ярмошына сказала: «У нас вельмі разнапланавыя кандыдаты. Што можа быць агульнага паміж старшынёй выканкама, беспрацоўным ад радыкальнай партыі, дробным прадпрымальнікам або вартаўніком».

Колькасць кандыдатаў у дэпутаты ад партый у сёлетнюю парламенцкую кампанію па параўнанні з папярэднімі выбарамі вырасла ў 4 разы, заявіла Ярмошына.

«Чыста партыйных вылучэнцаў у нас 204. Гэта вельмі шмат. У 2008 годзе было 50 кандыдатаў ад партый - гэта значыць, рост 400%», - заявіла Ярмошына.

Пры гэтым кіраўнік ЦВК палічыла за лепшае змаўчаць пра тое, што большасць кандыдатаў ад апазіцыйных палітычных партый маюць намер зняцца з выбарчай кампаніі напярэдадні дня галасавання.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі за гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі былі прызнаныя міжнароднымі назіральнікамі несвабоднымі і несправядлівымі. Бяссменнны кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына па гэтай прычыне з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках