18 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 верасня зноў падаражэюць цыгарэты

59
З 1 верасня зноў падаражэюць цыгарэты

Большасць марак цыгарэт падаражэе ў Беларусі з 1 верасня гэтага года.

Такая інфармацыя з'явілася сёння на сайце Міністэрства па падатках і зборах. Рашэнне аб росце коштаў прынялі вытворцы: Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і «Тытунь-інвест».

Танныя цыгарэты першай коштавай групы ў кошце не зменяцца. У другой коштавай групе падаражэюць цыгарэты марак Viceroy - з 5900 да 6100 рублёў, Pall Mall - з 6000 да 6200 рублёў, Monte Сarlo - з 6000 да 6200 рублёў, Cooper - з 4700 да 5200 рублёў, West - з 6700 да 6900 рублёў і Golden Gate - з 5400 да 5600 рублёў за пачку.

Дарагія цыгарэты трэццяй коштавай групы таксама закране рост коштаў. Так, вырастуць у цане цыгарэты марак Mild Seven - з 9500 да 9800 рублёў, Camel (Black, White) - з 8600 да 9100 рублёў, Camel - з 8500 да 9000 рублёў, Camel Icon - з 8200 да 8500 рублёў, Winston - з 8000 да 8500 рублёў, Winston (Xsence, Super Slims) - з 8200 да 8700 рублёў, Glamour - з 7450 да 8200 рублёў, Kent HD - з 9500 да 10 000 рублёў і Lucky Strike - з 8000 да 8500 рублёў за пачку.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках