30 красавiка 2024, aўторак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнікі «ушчыльнення» падалі ў суд на Брэсцкі гарвыканкам

4

Аптэчны канфлікт працягвае развівацца на вуліцы Набярэжная Францыска Скарыны ў Брэсце.

Жыхары дома № 32 дарэмна спрабуюць перашкодзіць будаўніцтву аптэкі ў межкалоннай прасторы 12-павярхоўкі.

Разумеючы, што лісты ў розныя інстанцыі не прыносяць выніку, грамадзяне падалі судовы пазоў на гарвыканкам, паведамляе рэгіянальны сайт tomin.by. Людзі патрабуюць прызнаць незаконным рашэнне гарадской адміністрацыі аб дазволе на будаўніцтва.

Улады яшчэ ў кастрычніку 2011 года заключылі інвестыцыйную дамову з менскім СТАА «Формула жыцця», у рамках якой фірма атрымала ў арэнду каля 60 квадратных метраў зямлі - у тым ліку і межкалонную прастору жылога дома. Будаўнічыя работы закіпелі ў ліпені гэтага года: тэрыторыю адгарадзілі, пачалі капаць траншэю пад падмурак. Пасля стыхійнага мітынгу жыхароў будоўля прыпынілася. Аднак ненадоўга.

Жыхары дома запэўніваюць: грамадскага абмеркавання праекта не праводзілася. У сваёй заяве ў суд яны адзначаюць, што кожны з уласнікаў кватэр - саўладальнік жылога дома. Пры прыватызацыі, згодна з законам, кожны з іх аплаціў кошт матэрыялаў сцен, падмурка, месцаў агульнага карыстання... А таму, лічаць жыхары, іх меркаванне абавязаны былі прыняць да ўвагі пры будаўніцтве падобнага аб'екта. І абавязаны былі заручыцца згодай фактычных саўладальнікаў, чаго не было зроблена. «Фактычна прынятым рашэннем аб будаўніцтве аптэкі зроблена канфіскацыя з карыстання зямельнага ўчастка ў грамадзян - уласнікаў і жыхароў дома», - гаворыцца ў пазоўнай заяве.

Разам з тым СТАА «Формула жыцця» заручылася ўсімі ўзгадненнямі на будаўніцтва аптэкі - пра гэта сведчаць дакументы, размешчаныя на агароджы будоўлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках