17 траўня 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піліпца ўладкавалі ў «Гомельаграпрампраект»

20
Піліпца ўладкавалі ў «Гомельаграпрампраект»

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама будзе працаваць намеснікам дырэктара «Гомельаграпрампраекта».

Гэтую інфармацыю пацвердзілі на прадпрыемстве, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, напярэдадні на сайце Гомельскага гарвыканкама з'явілася паведамленне, што «Віктар Піліпец вызвалены ад пасады старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 27 жніўня старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік».

«Гомельаграпрампраект» займаецца распрацоўкай праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, праектаваннем інжынерных камунікацый гарадоў і пасёлкаў, сетак водазабеспячэння і каналізацыі, ацяпляльных кацельных, цеплавых сетак, газаправодаў, газіфікацыяй.

Раней паведамлялася, што старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец затрыманы супрацоўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў. Меркавалася, што арышт буйнога чыноўніка звязаны з дзейнасцю Упраўлення камунальнай службы. Нібыта кватэры ў Гомелі размяркоўваліся сярод «патрэбных людзей» і сваякоў. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках