18 траўня 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікаў могуць прымусіць вучыцца першую палову чэрвеня

68
Школьнікаў могуць прымусіць вучыцца першую палову чэрвеня

Як раней паведамляла Міністэрства адукацыі, у школах хочуць павялічыць колькасць гадзін навучання матэматыцы і фізіцы.

Таксама ў гэтым годзе для выпускнікоў школ становіцца абавязковым экзамен па замежнай мове. Таму і ўрокаў па гэтай дысцыпліне таксама стане больш. Пры гэтым колькасць гадзін па іншых школьных прадметах скарачаць не збіраюцца, піша onliner.by.

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіль Будкевіч паведаміў, што «ніякай праблемы ў гэтым няма».

«Мы проста павялічым на пару тыдняў навучальны год за кошт чэрвеня, - сказаў ён. - У гэтым няма нічога страшнага, летнія канікулы і так доўгія. Але гэта пакуль варыянт, які распрацоўваецца».

Таксама на канферэнцыі паведамілі, што з 1 верасня ў краіне адкрываюцца 6 новых школ.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках