21 траўня 2024, aўторак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міт Ромні стаў кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў

5
Міт Ромні стаў кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў

На з'ездзе Рэспубліканскай партыі ў Фларыдзе Міт Ромні быў афіцыйна абвешчаны кандыдатам у прэзідэнты.

Такім чынам барацьба за Белы дом у лістападзе гэтага года разгорнецца паміж Ромні і цяперашнім прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай - кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе ВВС.

Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, пакуль ні адзін з іх не мае відавочнай перавагі.

На з'ездзе ў Тампе, адкладзеным на дзень з-за ўрагану «Айзек», 65-гадоваму Міту Ромні было неабходна набраць па меншай меры 1144 галасы дэлегатаў.

У выніку за Ромні аддаў голас 2061 удзельнік з'езда, пра што дэлегатам абвясціў спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бенер.

Праз некалькі хвілін кангрэсмен з Вісконсіна Пол Райан стаў афіцыйным рэспубліканскім кандыдатам у віцэ-прэзідэнты.

У аўторак Ромні на з'ездзе не з'явіўся - разам з жонкай ён сачыў за трансляцыяй галасавання з размешчанага непадалёк гатэля.

Аднак пазней жонка кандыдата, Эн Ромні, сказала прамову перад дэлегатамі.

«Вось чалавек, у якім мае патрэбу Амерыка! Гэты чалавек нас не падвядзе!» - заявіла яна з трыбуны, кажучы аб уласным мужы.

Прамова Пола Райана, згодна з раскладам, павінна прагучаць на з'ездзе ў сераду, тады як сам Міт Ромні выступіць у чацвер.

З'езд таксама прыняў новую праграму Рэспубліканскай партыі.

У ёй гаворыцца пра неабходнасць скарачэння падаткаў і стымулявання эканомікі, аб адмове ад рэформы аховы здароўя, распачатай Баракам Абамай, а таксама аб забароне абортаў.

Акрамя таго, новая праграма рэспубліканцаў заклікае перагледзець заканадаўства па ўзмацненні жорсткасці кантролю над фінансавым сектарам краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках