6 траўня 2024, панядзелак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне лімітаў на электраэнергію не за гарамі

36
Увядзенне лімітаў на электраэнергію не за гарамі

У мінулым годзе ў Беларусі была ўстаноўлена норма расходу вады на чалавека - 140 літраў у суткі.

Следам за гэтым крокам ва ўрадзе задумаліся над распрацоўкай дыферэнцыраваных тарыфаў і на электраэнергію. Прапануецца ўвесці так званы сацыяльны тарыф - 150 кВт • г энергіі на адну хатнюю гаспадарку (250 кВт • г пры наяўнасці электрапліты), а ўсе кілаваты звыш аплочваць па поўным кошце. Калі будуць уведзеныя ліміты і колькі будзе каштаваць электраэнергія праз некалькі гадоў?

Гэтыя пытанні «Народная газета» задала Леаніду Падалке, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута эканомікі НАН Беларусі, аднаму з распрацоўшчыкаў дзяржпраграмы развіцця энергетычнай сістэмы на перыяд да 2016 года.

Па словах эксперта, галоўныя задачы, на якія накіравана праграма, - гэта скасаванне перакрыжаванага субсідзіравання і распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы дыферэнцыяцыі тарыфаў. Другая з задач ўжо практычна вырашана.

«Уводзіць новую тарыфную палітыку ўрад збіраецца ў два этапы, - растлумачыў Леанід Падалка. - На першым з іх, да 2014 года, намечана перайсці да дыферэнцыяцыі тарыфаў на цеплаэнергію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. На другім этапе, з 2015-га, прадугледжаны пераход да фарміравання тарыфаў на электраэнергію, дыферэнцыраваных у залежнасці ад кропак падключэння да сеткі, а ў перспектыве іх будуць фармаваць па ўзроўнях напружання».

Вучоны дадаў: у мінулым годзе беларусы аплочвалі са сваёй кішэні 38,5% выдаткаў на вытворчасць і пастаўку электраэнергіі і 21,4% - на цеплавую энергію. Дзяржаўнай праграмай развіцця энергетычнай сістэмы на перыяд да 2016 года прадугледжана, што ў наступным годзе ўзровень кампенсацыі грамадзянамі выдаткаў павінен скласці 47,9%, у 2014-м - 72,7%. У 2015 жа годзе, як мяркуецца, насельніцтва будзе вяртаць гэтыя выдаткі на ўсе 100%.

Тым часам Мінжылкамгас аналізуе эфектыўнасць укаранення дыферэнцыраванай аплаты паслуг водазабеспячэння і каналізацыі. З восені мінулага года беларусы сталі эканомней расходваць ваду, перакананыя спецыялісты.

«Да сакавіка гэтага года па краіне адзначалася зніжэнне аб'ёмаў спажывання вады ў сярэднім на 3-3,5 працэнта, або на 3,8-4,5 мільёна кубаметраў, - канстатуе начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Дудзінская. - А гэта адпавядае паўгадавому спажыванню вады насельніцтвам такіх буйных гарадоў, як Баранавічы, Мазыр, Ліда. А ўжо пачынаючы з красавіка і да гэтага часу аб'ёмы спажывання стабілізаваліся. Атрыманы эканамічны эфект ад укаранення дыферэнцыраванага механізму аплаты склаў больш за 25 мільярдаў рублёў».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках