20 траўня 2024, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства ў дачыненні да Пачобута падоўжанае да 21 верасня

Следства ў дачыненні да Пачобута падоўжанае да 21 верасня

Следства па справе гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута, карэспандэнта польскай «Газеты выборчей», падоўжанае да 21 верасня «для правядзення дадатковых следчых дзеянняў».

Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Нагадаем, падставай для ўзбуджэння справы сталі публікацыі журналіста на незалежных сайтах.

Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» затрымалі ў яго кватэры ў Гродне 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і канфіскавалі кампутары. Анджэй Пачобут прабыў у гродзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Журналіст не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся ад дачы паказанняў следству.

У ліпені стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці стварыла следчую групу для расследавання крымінальнай справы Пачобута. З таго моманту ніякай інфармацыі аб ходзе следства па сваёй справе журналіст не атрымліваў. Ён лічыць, што расследаванне адновіцца пасля «парламенцкіх выбараў».

Праваабарончыя структуры і Еўразвяз асудзілі беларускія ўлады за чарговы крымінальны пераслед журналіста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках